поиск в каталоге

стрелочка Паэтычны восені букет

admin28.11.2024

Восень, мы цябе заставацца не просім,

Лістападам расстанне завецца…

Гэтыя словы сталі эпіграфам да літаратурна-музычнай гасцёўні “Паэтычны восені букет”, якая днямі адбылася ў бібліятэцы №11. У выкананні чытачоў бібліятэкі гучалі вершы, прысвечаныя восеньскай пары.

Жывы водгук сярод гледачоў знайшло паэтычнае прызнанне паэткі Людмілы Воранавай у каханні залатой восені. Дадаткам да вечарыны сталі выстава “Закаханая ў восень Людміла Воранава” і падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі прэзентацыя “Восень размалявала фарбы”.

Гэтая літаратурна-музычная гасцёўня стала водгукам на адкрыццё Нацыянальнай бібліятэкай і Саюзам пісьменнікаў Беларусі праекта “Літаратурны алімп Беларусі”.