Пакланюся радзімаму краю
26.01.2023
25 студзеня ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася творчая-юбілейная імпрэза Людмілы Воранавай (Супрун) “Пакланюся радзімаму краю”.
Старшыня Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаіл Паўлавіч Пазнякоў, у прывітальным слове назваў Людмілу Воранаву чалавекам шматграннага таленту, якая валодае бязмежным духоўным патэнцыялам, унікальным дарам бачыць, чуць, адчуваць і аналізаваць.
Пра сябе і сваю творчасць Людміла Віктараўна, вядома ж, расказвала цёпла, шчыра, размясціўшы да сябе з першай хвіліны ўсіх прысутных. Гучалі вершы: “Васількі”, “Беларусь ты мая дарагая”, “Над маёй Радзімай – белыя буслы”, “Мой родны куточак! Мая залаціна!”, “Бацькам”, “Адчуванне зімы” і інш. На лірычны лад настроілі гасцей песні пад гітару на вершы аўтара.
Чытачы бібліятэкі павіншавалі з юбілеем, пажадалі натхнення, поспехаў і далейшага працвітання літаратурнага і музычнага таленту.

