Палитра радости
15.05.2025
15 мая ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося адкрыццё выставы «Мгновения жизни», на якой прадстаўлены творы Святланы Матвеенка і Аляксандра Рудзько. Мастачка Ганна Гадзірава, кіраўнік мастацкага клуба-студыі «Палитра радости» пры гарадскім таварыстве інвалідаў, адкрыла выставу і распавяла пра мастакоў і іх тэхніку, пра сваё бачанне карцін. Асаблівасць выстаўленых карцін ў тым, што яны напісаны людзьмі з інваліднасцю, але яны натхняюць на жыццё, на творчасць, на любоў да свету ўвогуле.
Святлана Матвеенка нарадзілася ў Лепелі. Яна аўтар больш за 350 карцін, удзельнік творчага аб’яднанная «Мастак» і клуба-студыі «Палитра радости», займаецца жывапісам больш за 20 гадоў. Святлана – біёлаг у прошлым, таму яна так тонка адчувае прыроду і кветкі, іх пачуцці і настроі.
Аляксандр Рудзько займаецца жывапісам з 2015 года. Аляксандр паспрабаваў розныя мастацкія стылі, але ён спыніўся на сюррэалізме. Яго карціны з’яўляюцца адлюстраваннем яго пачуццяў, эмоцый і перажыванняў. Менавіта праз «філасофскі сюррэалізм» мастак паказвае, як бачыць наш свет.
Працягнулі мерапрыемства студэнткі 1 курса БГАМ Рудзенка Елізавета і Фарманюк Ганна з праграмай фартэпіянных твораў маладога кампазітара Яўгена Якабука. Прагучалі творы: «Прысвячэнне», цыкл «3 прэлюдыі», эцюд №5 («Шорохи»), «Веснавы дождж». Але з найбольшай цікавасцю слухачы прымалі цыкл «Смачныя п’есы»: «Смажаная бульба», «Цыбуля», «Аліўе», «Качка з яблыкамі », «Кісель», «Збеглае малако», «Марозіва», «Вялікі торт». Гэты цыкл – выдатны абразец беларускай фартэпіяннай праграмнай музыкі і ён вельмі спадабаўся прысутным ў зале. Пасля музычнай праграмы наведавальнікі мерапрыемтсва працягнулі знаёміцца з карцінамі мастакоў.
Запрашаем усіх наведаць цудоўную выставу Святланы Матвеенка і Аляксандра Рудзько.


