поиск в каталоге

стрелочка Памяць стагоддзяў на карце Айчыны

admin30.08.2022

Дзень беларускага пісьменства з’яўляецца нацыянальным святам.  Яно дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, удзельнікамі творчага працэсу стварэння кніг, газет і часопісаў.

Невыпадкова і тое, што Дзень беларускага пісьменства праводзіцца ў першыя дні новага навучальнага года. У гэты дзень мы аддаём даніну павагі нашым продкам, якія стварылі фундамент беларускай адукацыі і пісьменства.

 У бібіліятэцы № 14 імя Ф. Багушэвіча ў межах Года гістарычнай памяці аформлены шэраг выстаў, у тым ліку і да свята беларускага пісьменства. Нашы маленькія чытачы таксама маюць магчымасць пазнаёміцца з творамі беларускіх пісьменнікаў, якія выдадзены ў серыях “Жывая класіка дзецям”  і “Ганаруся табой, Беларусь”. Спадзяемся, што і дрэва ведаў прыцягне ўвагу навучэнцаў. На інтэрактыўнай карце Беларусі кожны чытач знойдзе цікавыя звесткі аб традыцыях і жыцці беларусаў.

Запрашаем усіх, хто любіць і шануе кнігу, у нашу бібліятэку!