Пасля каляднай варажбы
01.02.2023
У першы дзень лютага наведвальнікі і госці філіяла бібліятэкі № 3 імя У.Маякоўскага, што на Рыбалкі, 2, сталі сведкамі нараджэння тут першай літаратурнай вечарыны “Пасля Каляднай варажбы”.
Вершы і песні паэтэсы Валянціны Драбышэўскай кранулі слухачоў меладычнасцю, непаўторнай прыгажосцю. Сапраўдная варажба! Як цікава было паслухаць вершы творцы з вуснаў дзяцей на відэа, якое яна падрыхтавала! Заінтрыгавала кнігай шчасця – шкатулкай з цукеркамі для ўсіх у зале.
Трапны іскрамётны гумар пісьменніцы, журналісткі Яны Будовіч усім прыйшоўся даспадобы, шыкоўныя вершы парадавалі глыбінёй. Прафесійна гучалі вершы Валянціны Драбышэўскай у выкананні Таццяны Плашчынскай.

