поиск в каталоге

стрелочка “Павінен ведаць!”

admin28.06.2022

Летнія канікулы складаюць значную частку вольнага часу дзяцей. Пажарная бяспека з’яўляецца адным з самых актуальных пытанняў. Таму ў бібліятэцы № 21  прайшоў своеасаблівы дзень пажарнай бяспекі для малодшых школьнікаў сярэдніх школ  № 207 і 215.

Бібліятэку наведала старэйшы інспектар сектара прапаганды Маскоўскага РАНС г.Мінска Галушка Т.А., якая правяла з дзецьмі гутарку аб захаванні правіл пажарнай бяспекі, аб першасных сродках пажаратушэння, паўтарыла з дзецьмі нумары выкліку экстраных службаў.

Вельмі важна замацаваць у дзяцей веды ў галіне пажарнай бяспекі, навучыць хутка ацэньваць небяспечную сітуацыю і прымаць аптымальнае рашэнне для яе пераадолення, папярэдзіць жарты з выклікам па тэлефоне пажарных, успомніць правілы пажарнай бяспекі для таго, каб агонь быў толькі карысным сябрам, а не ворагам.

Напрыканцы сустрэчы прапанавалі ўсім прысутным памяткі з правіламі бяспекі. На аснове гэтых памятак вучні паўтарылі, што трэба рабіць пры ўзнікненні пагрозы.

“Павінен ведаць!”
“Павінен ведаць!”