Пераднавагоднія вячоркі
30.12.2022
30 снежня 2022 года ў сталічнай бібліятэцы № 1 імя Л.М. Талстога Мінскі літаратурны клуб “Экватар” праводзіў “Пераднавагоднія вячоркі”, прысвечаныя выхаду ў свет альманаха “Літаратурны экватар” № 11 (13). Вядучым імпрэзы стаў паэт, пісьменнік, журналіст, кіраўнік літаратурнага клкба “Экватар” Вячаслаў Корбут.
У рамках перадсвяточнай сустрэчы выступілі: паэтка, пісьменніца, журналістка, шэф-рэдактар альманаха “Літаратурны экватар” Інга Вінарская; паэт, пісьменнік, музыкант Зміцер Захарэвіч; паэт і бард Кірыл Бандзерс; паэт, пісьменнік Вячаслаў Данілаў; паэт, празаік, бард Юрась Нераток; паэты, кіраўнікі літаратурна-музычнай гасцёўні “Дзясятачка” Валянціна Акулёнак і Міхаіл Баранчык; паэты Васіль Мельнікаў і Маргарыта Багдановіч; празаік Людміла Лазута; оперны спявак, пісьменнік Дзмітрый Марозаў; паэт, празаік, драматург Глеб Ганчароў.
