поиск в каталоге

стрелочка Песні Перамогі

admin27.11.2025

25 лістапада ў нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся канцэрт па вынікам конкурсу патрыятычнай песні “Песні Перамогі”. Гэты конкурс быў прысвечаны 80-годдзю Перамогі ў самай буйной і страшэннай вайне 20 стагоддзя.

Першым нумарам канцэрта прагучала песня “От героев былых времен..” Р. Козака ў выкананні сябра бібліятэкі Аляксандра Валодчанкі. Потым пачалі выступаць па аднаму ўдзельнікі конкурсу, асноўная частка якіх нашы чытачы. Прагучалі наступныя песні: «Моя Родина» А. Долуханяна, «Песнь моя, Беларусь» (аўтар Ф. Дудко) ў выкананні Уладзіміра Лашака; «Песни наших отцов» Я. Дубравіна ў выкананні Ірыны Цвіркоўскай; «Майский вальс» І. Лучанка, “Мой край” А. Сямёнава ў выкананні Віктара Гарэленка; «Вальс фронтовой медсестры» Д. Тухманова ў выкананні Тамары Малюшынай; «Алеша» Э. Колманоўскага ў выкананні Ангеліны Прыгожавай. Некаторыя ўдзельнікі канцэрту дзяліліся ўласнымі музычнымі і паэтычнымі творамі, прысвечанымі Беларусі і Перамоге ў вайне: прагучалі песні “Лясы”, “Озеро Нарочь” А. Браніцкага, вершы “Минута молчания защитникам Родины” Т. Малюшынай, “Беларусь” В. Вараной.  У конкурсе таксама ўдзельнічалі 2 творчых калектыва: калектыў “Огонек” выканаў песню “Я люблю тебя жизнь” Э. Колмановского, а ў выкананні гурта “Хорошее настроение” прагучалі песні “Белые слёзы черемух” (аўтары В. Гарачых, І. Табуракін) і “Беларусь мая” Г. Струвэ.

У апошнім блоке канцэрта  супрацоўніцы нотна-музычнай бібліятэкі (Галіна Казмярчук, Аксана Міронава) выканалі песні “Люблю цябе, Белая Русь” Ю. Семенякі, “Роднікі” і “Кветкі сінія” (аўтары Я. Алейнік, Ю. Быкава).

 Заключнай песняй мерапрыемства стала кампазіцыя ў выкананні Аляксандра Валодчанкі  –  «Поклонимся великим тем годам» А. Пахмутавай, Гэта быў кульмінацыйный момант канцэрта, усе прысутныя слухалі спявака стоячы, падпявалі знакомыя радкі і не саромеючыся плакалі.  Вельмі эмацыянальны момант, кожны з прысутных узгадаў сваіх бацькоў, дзядоў і родных, якія стварылі гэту Перамогу і захавалі нам жыццё.

Напрыканцы мерапрыемства адбылося ўзнагароджванне ўдзельнікаў конкурсу дыпломамі і прызамі. Калектыў нотна-музычнай бібліятэкі шчыра ўдзячны ўсім, хто адгукнуўся паўдзельнічаць у нашым конкурсе. А ў наш адрас таксама прагучала шмат добрых і ўдзячных слоў за арганізацыю такога мерапрыемства. Спадзяемся, што ў будучыні будзе праведзены яшчэ не адзін конкурс у нашай бібліятэцы, які стане кропкай прыцягнення для творчых і таленавітых мінчан.