поиск в каталоге

стрелочка Пішу з любоўю аб Радзіме

admin08.04.2025

3 красавіка ў бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа адбылася паэтычная сустрэча   “Пішу з любоўю аб Радзіме”, прымеркаваная да 65-гадовага юбілею беларускага паэта, празаіка і перакладчыка  Віктара Шніпа.

Паэтычную вечарыну адкрыла супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова.

 Віктар Анатольевіч пачаў сустрэчу з расповяду пра свой творчы шлях, пра тое, як ён прыйшоў у літаратуру і што натхняе яго на напісанне новых твораў.

Удзельнікі сустрэчы актыўна задавалі пытанні, цікавіліся не толькі літаратурнымі планамі пісьменніка, але і яго поглядам на сучасныя рэаліі. Аўтар ахвотна дзяліўся сваімі думкамі пра тое, як літаратура можа ўплываць на грамадства і фармаваць нацыянальную ідэнтычнасць.

Святочны настрой мерапрыемства дапамагалі стварыць выступленні ансамбля цымбалістаў школы мастацтваў № 3 імя Фрэдэрыка Шапэна, удзельнікаў студэнцкага паэтычнага тэатра «Рытмы сэрца» Шаўкоўскі Уладзімір і Бондар Анастасія, вучня «Гімназіі № 29 г.Мінска» Удавічэнка Елісея.

У завяршэнні сустрэчы адбылася аўтограф-сесія, дзе кожны жадаючы мог атрымаць аўтограф і зрабіць фотаздымак з пісьменнікам.