Подари организму новые горизонты
01.10.2025
У рамках рэспубліканскай акцыі “Павага. Клопат. Адказнасць”, якая праводзіцца да Дня пажылых людзей, бібліятэка № 11 запрасіла сваіх чытачоў на сустрэчу з супрацоўнікамі фізкультурна – аздараўленчага комплекса “Адрэналін”.
Цікава, са шматлікімі прыкладамі, інструктары разказалі аб яго паслугах: фітнэсе для ўсёй сям’і, як дзейнічаюць на арганізм пажылога чалавека лазня, басейн, саўна і розныя трэнажоры. Паступіла прапанова арганізаваць клуб “Тваё здароўе” на базе “Адрэналіна”. Сустрэча прайшла ў форме дыялогу і выклікала вялікі інтарэс.

