поиск в каталоге

стрелочка Пой, гитара,пой!

admin18.11.2022

Сапраўднае літаратурна-музычнае свята пад назвай “Пой, гитара,пой!”  адбылося 17 лістапада ў бібліятэцы-філіяле № 1 імя Л.М.Талстога. Галоўнай тэмай мерапрыемства была любімая народам гітара.

У вершах, песнях, фільмах гэтаму  інструменту заўседы адводзіцца галоўная месца. Менавіта гітара стала сімвалам бардаўскай  песні. У выкананні спявачкі  Таццяны  Зайцавай прагучалі вядомыя і невядомыя творы пра гітару. Слухачы з задавальненнем пачулі як народна-бытавыя, так і цыганскія матывы.

Музыкант Алена Смірнова вельмі душэўна і лірычна данесла да кожнага мелодыю класічнага рамансу. Гітара ў яе руках быццам ажывала і гаварыла гукамі твораў вядомых кампазітараў.             Атмасфера ў чытальнай зале бібліятэкі была вельмі ўтульнай і светлай як першы снег за акном.