Поющая библиотека
02.07.2025
2 ліпеня ў нотна-музычнай бібліятэцы напярэдадні аднаго з самых значных для нашай краіны свята, Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь, у рамках акцыі «Поющая библиотека» адбыўся святочны канцэрт «Беларусь – мая песня» ў выкананні супрацоўнікаў бібліятэкі. Асаблівасць мерапрыемства ў месцы правядзення: упершыню канцэрт праходзіў на пляцоўцы перад уваходом у бібліятэку.
У першым аддзяленні праграмы прагучалі патрыятычныя вершы і песні, песні аб вайне і Беларусі: «Кветкі сінія», «Маленькая Родина» сучасных кампазітараў Я. Алейника и Ю. Быкавай, «Люблю цябе, Белая Русь» Ю. Семянякі, «Идет солдат по городу» У. Шаінскага, «Спадчына» І. Лучанка, «Синий платочек» Е. Пецербургскага. Супрацоўнікі бібліятэкі таксама спявалі любимую эстрадную и народную музыку: «Цячэ вада ў ярок», «Луна, луна», «Человек из дома вышел», «Уходило лето».
У другім аддзяленні праграмы выступала Анжэла Бельская, пераможца і лаурэат шматлікіх вакальных конкурсаў. У яе выкананні прагучалі сучасныя эстрадныя песні, якія стварылі добры і святочны настрой для ўсіх прысутных. Наша бібліятэка арганізавала сапраўднае свята для наведвальнікаў бібліятэкі і жыхароў мікрараёна.


