поиск в каталоге

стрелочка “Пра Еўфрасінню распавядаюць…”

admin28.06.2022

Сярод славутых імён, якія праславілі нашу Бацькаўшчыну,  неслі нязгаснае святло ведаў, імя Еўфрасінні Полацкай займае пачэснае месца. Яна сваёй дзейнасцю  на некалькі стагоддзяў абагнала час.

Еўфрасіння Полацкая стала першай у гісторыі Беларусі мецэнаткай. Дзякуючы ёй былі створаны першыя школы, яна клапацілася аб перапісванні кніг. Пры ёй дойлідам Іаанам была пабудавана вядомая царква Спаса ў Полацку. Па заказу Еўфрасінні вадатнейшы майстар  – ювелір Лазар Бокша зрабіў знакаміты крыж.

Пра гэтыя і многія іншыя цікавыя факты з жыцця знакамітай асветніцы расказала 16 чэрвеня бібліятэкар вучням малодшых класаў 215 і 209 сярэдніх школ, якія прыйшлі на чарговае мерапрыемства ў бібліятэку № 21.

Тамара Міхайлаўна, як сапраўдны прафесіянал, умее  проста, а галоўнае – цікава раскрыць тэму мерапрыемства, зацікавіць прысутных. Гэта выдатна ўдалося ёй і на гэты раз – дзеці  праявілі актыўнасць , задавалі пытанні, знаёміліся з кнігамі аб жыцці Еўфрасінні, паглядзелі невялікі відыяфільм.

“Пра Еўфрасінню распавядаюць…”