Прадчуванне вясны
17.03.2023
17 сакавіка у нотна-музычнай бібліятэцы адбыўся выдатны, як і заўсёды, канцэрт аўтарскай песні “Зима и гололедица” ў выкананні знакамітых бардаў Зоі Курак (г.Мінск) і Аляксея Верам’ёва (г.Смаленск). Пры вялікім наплыве гледачоў, якія, затаіўшы дыханне, раскрыўшы свае душы добраму і вечнаму, наладзіўшы свае сэрцы на каханне, Зоя і Аляксей пранікнёна праспавялі пра няпросты чалавечы лёс, каханне шчаслівае і не вельмі, сапраўднае сяброўства, якое дапамагае нам трымацца на плаву, і пра іншыя з’явы жыцця нашага сэрца і душы. Гэта былі песні выдатных аўтараў: Булата Акуджавы, Сяргея Нікіціна, Юрыя Візбара, Яўгена Клячкіна, Міхаіла Шчарбакова, Аляксея Івашчанка і Георгія Васільева, Галіны Хомчык і многіх іншых. Гледачы ў захапленні доўга не адпускалі любімых артыстаў, яшчэ і пасля канцэрта вялі з імі гутаркі пра жыццё и мастацтва.
