Праз смугу стагоддзяў…
23.09.2022
У год Гістарычнай памяці вельмі важна нагадаць моладзі аб той спадчыне, якую пакінулі нам нашы продкі. 23 верасня ў бібліятэцы № 14 імя Францішка Багушэвіча адбылася творчая сустрэча студэнтаў лінгвагуманітарнага ўніверсітэта і навучэнцаў харэаграфічнага каледжа з пісьменніцай, гісторыкам Ірынай Аляксандраўнай Масляніцынай.
Кнігі Ірыны Масляніцынай і Міколы Багадзяжа дапамагаюць наладзіць нябачны кантакт паміж мінулым і сучасным, паміж намі і нашымі продкамі. Асаблівую цікавасць маюць кнігі серыі “История для школьников”, якія выйшлі ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя iмя П.Броўкi».
На працягу сустрэчы гучалі пытанні да Ірыны Аляксандраўны: як знаходзяцца тэмы для новых кніг, якімі гістарычнымі звесткамі карыстаюцца аўтары, чаму кнігі выдаюцца як навукова-папулярныя выданні і інш.
Надзвычай цікавы расказ пісьменніцы выклікаў у прысутных жаданне яшчэ больш даведацца аб мінулым нашай Радзімы, яе славутых людзях.
