Праўда аб вайне
21.05.2025
21 мая ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшла літаратурна-музычная гадзіна “Праўда аб вайне”, на якую былі запрошаны навучэнцы Мінскага дзяржаўнага каледжа тэхнікі і тэхналогій будаўніцтва.
На мерапрыемстве гучалі вершы ваеннай паэзіі, урыўкі з кніг Васіля Быкава і Алеся Адамовіча.
Госцем праграмы стала паэтэса, бард Марына Віктараўна Заманас, якая пад акампанемент гітары выканала песні ваенных гадоў.
Сустрэча не толькі асвятліла мінулае, але і заклікала маладое пакаленне беражліва захоўваць у сэрцы памяць пра подзвігі продкаў.

