поиск в каталоге

стрелочка Прэзентацыя зборніка вершаў “Памяць – бяссмерце народа” і зборніка прозы “Подых часу”

admin25.02.2023

25 лютага ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася прэзентацыя зборніка вершаў “Памяць – бяссмерце народа” і зборніка прозы “Подых часу”. Выданне зборнікаў было прысвечана Году гістарычнай памяці ў Беларусі. Удзел у мерапрыемстве прынялі складальнікі зборнікаў Міхась Пазнякоў і Тамара Кавальчук, паэт Фёдар Баравы, паэтэсы Валянціна Паліканіна, Лізавета Палеес, Людміла Воранава, а таксама вядомы беларускі актор, заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Андрэй Душачкін.

У зборнік “Памяць – бяссмерце народа” увайшлі вершы членаў Саюза пісьменнікаў Беларусі, прысвечаныя гісторыі роднага краю, любові да сваёй Радзімы, да свайго роду і сваёй зямлі.

У кнігу “Подых часу” увайшлі апавяданні, нарысы, дакументальныя сведчанні, якія распавядаюць аб гістарычных падзеях Беларусі.