поиск в каталоге

стрелочка Прэзентацыя зборніка

admin30.03.2023

Кнігу замяніць нічым нельга. Нягледзячы на найноўшыя адкрыцці, новыя віды захавання інфармацыі, не трэба спяшацца расставацца з кнігай. Сапраўды, людзі ўсё менш чытаюць літаратуру, аддаючы перавагу іншым, больш прагрэсіўным, крыніцам інфармацыі. Але кніга застаецца запатрабаванай.

30 сакавіка ў Центральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы адбылася ўрачыстая прэзентацыя зборніка вершаў «Між зямлёй і небам». Аўтар зборніка Міхась Пазнякоў – старшыня Мінскага адзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, празаік, перакладчык, мовазнаўца, крытык і публіцыст, лаўрэат Нацыянальнай літаратурнай прэміі Беларусі, член праўлення Саюза пісьменнікаў Беларусі, праўлення Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы.

На прэзентацыі гучалі творы на рускай і беларускай мовах. Госці выконвалі песні, напісаныя на вершы Міхася Паўлавіча. Сустрэча прайшла ў атмасферы цяпла і дабрыні. Напрыканцы жадаючыя набылі кнігі з аўтографам аўтара і адбылася фотасесія.