Притяжение времени. Страницы моего альбома
16.10.2023
12 кастрычніка ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылося вялікае мерапрыемства. Першая частка – адкрыццё мастацкай выставы “Притяжение времени. Страницы моего альбома” знакамітага беларускага мастака, заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі Уладзіміра Чарнышова. Усе добра ведаюць гэтага творцу, які доўгі час працаваў у беларускім кінематографе, шмат гадоў быў галоўным мастаком Рускага тэатра ў Мінску, працягвае працаваць, арганізоўвае шматлікія выставы ў бібліятэках, музеях і тэатрах не толькі Мінска, але і іншых гарадоў Беларусі і Расіі. Мастака трэба назваць сапраўдным асветнікам у галіне культуры за няспынную праганду сусветнай і беларускай культуры.Тэматыка твораў Ул.Чарнышова самая разнастайная:старонкі жыцця краіны ў розныя часы, ад падзей Вялікай Айчыннай вайны да сучаснасці. Але асноўная тэматыка гэтай выставы – музыка, партрэты знакамітых кампазітараў і музыкантаў Расіі і Беларусі:С.Рахманінава, Ф.Шаляпіна, Г.Свірыдава, Дз.Шастаковіча, М.Фінберга. Шмат твораў , прысвечаных дзеячам культуры і мастацтва Беларусі. На адрыццё выставы прыйшлі госці, калегі, прадстаўнікі розных галін культуры Беларусі, таксама сябры і родныя мастака.
Другая частка мерапрыемства – вялікі канцэрт вядомага барда Сяргея Антонава з удзелам Дз.Каралёва, Ларысы Скроба і Інэсы Вінцкевіч. Канцэртная праграма складалася з некалькіх частак. Как заўсёда бардаўская, аўтарская песня, потым рамансы розных часоў і жанраў, беларускія народныя песні і песні беларускіх кампазітараў. Гледачы былі вельмі задаволены падрыхтаваным мерапрыемствам. У бібліятэцы адбылося сапраўнае свята, дзе з’ядналіся мастацтва, музыка і літаратура.

