Прыгажосць вершаваных радкоў
21.03.2025
Літаратурная сустрэча “Прыгажосць вершаваных радкоў”, прымеркаваная да Сусветнага дня паэзіі, адбылася 17 сакавіка ў бібліятэцы № 13. Да чытачоў бібліятэкі прыйшоў член Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт, драматург Зміцер Арцюх. Госць расказаў пра сябе, падзяліўся творчымі планамі і задумамі, адказаў на шматлікія пытанні прысутных. Прагучалі новыя вершы прысвечаныя тэме Радзімы, вясны і кахання. Былі прадэманстраваны відэа кліпаў песень на вершы паэта, а таксама невялікія відэаматэрыялы сустрэч з расійскімі акцёрамі, народнымі артыстамі РСФСР Ірынай Мураўёвай і Мікалаем Карачанцавым. Чытачы бібліятэкі выказалі пажаданне, каб прэзентацыя новага паэтычнага зборніка Зміцера Арцюха адбылася ў нашай бібліятэцы.
