Пяшчотная, мілая, добрая…
16.10.2023
Вобраз маці – вечная тэма літаратуры і мастацтва. Здаўна выява маці хвалявала, натхняла на творчасць многіх мастакоў, скульптараў, кампазітараў, паэтаў. З пакалення ў пакаленне для кожнага з нас мама – самы галоўны чалавек у жыцці.
14 кастрычніка ў Цэнтральнай бібліятэцы імя Янкі Купалы прайшло свята “Дзень маці” для навучэнцаў сярэдніх школ № 64 і № 28 горада Мінска. Дзеці 7 класа даведаліся пра вытокі гэтага свята, як па-рознаму народы ўсяго свету яго адзначаюць, акунуліся ў свет літаратуры і жывапісу. Яны даведваліся пра многія карціны беларускіх мастакоў, якія чэрпалі сваё натхненне з успамінаў аб доме, аб маці, аб дзяцінстве, а таксама ў якіх творах беларускіх пісьменнікаў сустракаецца вобраз маці.
Першакласнікі расказалі як яны сёння раніцай павіншавалі сваіх мам. У гульнявой і жартаўлівай форме хлопчыкі з канструктара пабудавалі дом сваёй мары, а дзяўчынкі павінны былі прыгатаваць з муляжоў сняданак, абед і вячэру, а потым усе разам зрабілі сваімі рукамі віншавальную паштоўку маме.


