Пятрусь Броўка. Маё 20-е стагоддзе
30.09.2022
У бібліятэцы №14 імя Ф.Багушэвіча на працягу верасня дэманстравалася перасоўная выстава “Пятрусь Броўка. Маё 20-е стагоддзе” з фондаў Дзяржаўнага літартурнага музея пісьменніка. Выстава пазнаёміла чытачоў і наведвальнікаў бібліятэкі з жыццёвым і творчым шляхам паэта. У літаратурным ўроку “І нехта ўспомніць пра мяне…” і музейным занятаку
“За старонкамі падручніка” для навучэнцаў 7-х класаў сярэдніх школ № 136 і № 116 прыняла ўдзел навуковы супрацоўнік музея Карчажкіна Дарыя. Школьнікі даведаліся аб найбольш цікавых і малавядомых фактах біяграфіі паэта, аб тым, як ствараліся лепшыя творы аўтара. Пятрусь Броўка прайшоў яркі і самабытны жыццёвы і творчы шлях. Ён стаў трэцім народным паэтам БССР пасля Янкі Купалы і Якуба Коласа.
