Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе…
12.04.2023
З 1 па 30 красавіка ў бібліятэцы № 13 экспануецца перасоўная выстава “Пятрусь Броўка. Маё ХХ стагоддзе…” з фондаў Літаратурнага музея імя Петруся Броўкі. 11 красавіка на сустрэчу з навуковым супрацоўнікам музея Дарыяй Карчашкінай прыйшлі вучні 6-х классаў гімназіі № 14. Дарыя Валер’еўна пазнаёміла гімназістаў з экспазіцыяй і вельмі цікава расказала пра жыццё і творчы шлях Народнага паэта Беларусі Петруся Броўкі. Супрацоўніцтва музея і бібліятэкі на гэтым не спыніцца. Чакаем новых і плённых сустрэч!
