Радзіма наша – Беларусь!
15.07.2022
Плыве ў блакіце белы бусел,
І луг квяцісты, як абрус.
А мы з табою – беларусы,
Радзіма наша – Беларусь!
Беларусь… Край цудоўных замкаў і палацаў, шыкоўных музейных комплексаў і велічных храмаў. Прыгожая, услаўленая паэтамі і пісьменнікамі, мастакамі зямля. Вось на такую тэму ў бібліятэцы № 13 прайшла гадзіна патрыятызму для дзяцей школьнага лагера сярэдняй школы № 92.
Галоўнаю нашай мэтай было зацікавіць і падштурхнуць да больш уважлівага вывучэння нашай роднай краіны. Спадзяёмся, што ў нас гэта атрымалася.
