поиск в каталоге

стрелочка Размова з Коласам

admin06.12.2022

6 снежня ў бібліятэцы № 7 адбыўся літаратурны квэст, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Актыўны ўдзел у мерапрыемстве прынялі навучэнцы ліцэя № 7 будаўніцтва. Падчас квэсту маладыя чытачы не толькі адказвалі на пытанні пра творчасць песняра, але і выконвалі заданні, якія былі для іх падрыхтаваныя ў розных кутках бібліятэкі.

Нам здаецца, што такі фармат мерапрыемства, як квэст, дапамагае маладым людзям больш дасканала дакрануцца да твораў літаратурнай класікі і абудзіць цікавасць да чытання.