Рэха даўніх часоў
18.04.2023
Міжнародны дзень помнікаў і памятных мясцін традыцыйна адзначаюць 18 красавіка, пачынаючы з 1984 года. Свята было ўсталявана Асамблеяй Міжнароднага савета па пытаннях аховы помнікаў і славутых мясцін, якая дзейнічае пры ЮНЕСКА. Свята было неабходным, каб звярнуць увагу людзей на праблемы захавання нашай культурнай спадчыны. Да гэтай даты супрацоўнікі бібліятэкі № 4 імя М.В. Гогаля падрыхтавалі для вучняў 1 і 2 класаў сярэдняй школы № 157 гістарычны экскурс “Рэха даўніх часоў”, падчас якога дзецям былі прапанаваны: віктарына “Помнікі Мінска”, віртуальнае падарожжа па Лошыцкім парку і сядзібе і хвілінка творчасці.
