Роднае слова – скарбніца натхнення
24.09.2025
Яе вялікасць Паэзія стала гаспадыняй чарговай літаратурнай гасцёўні “ Роднае слова – скарбніца натхнення” ў бібліятэцы №11. Адбылася цікавая размова аб месцы паэтычнага слова ў жыцці чалавека, яго духоўным станаўленні. Удзельнікі мерапрыемства прыйшлі да высновы, што мікрараён Чыжоўка – гэта рай для творчых людзей. Чытачка бібліятэкі, член Саюза пісменнікаў Беларусі Вольга Шпакевіч прадставіла новую кнігу вершаў “Імгненне кожнае смакую”. Яе паэтычны радок – знаходка, таямніца. Аўтар звяртаецца да духоўнай тэматыкі, кахання, любові да бацькаўшчыны. Вершы знайшлі яскравы водгук у душах чытачоў. Цікавым дапаўненнем да прэзентацыі стала кніжна – ілюстрацыйная выстава па творчасці паэткі “Высяваю зярняты надзей”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі.

