поиск в каталоге

стрелочка Родная мова, як ты цудоўна

admin24.02.2023

24 лютага супрацоўнікі бібліятэкі № 5 арганізавалі сустрэчу вучняў 9 “А” і 7 “В” класаў сярэдняй школы № 10 з пісьменніцай Алінай Антонаўнай Легастаевай. Яна была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

Аліна Антонаўна расказала школьнікам пра сябе і свае кнігі, а таксама звярнула ўвагу на тое, што піша вершы ў той час, калі да яе душы дакранаецца нешта важнае. Яна чытала хлопчыкам і дзяўчынкам свае вершы на беларускай мове: пра родны край, маму, каханне і іншыя. Пісьменніца гаварыла аб тым, што самае дарагое для кожнага чалавека – гэта яго бацькі і Радзіма, што трэба любіць і паважаць сваіх бацькоў, любіць сваю Радзіму, ведаць сваю родную мову.

Сапраўдным падарункам для ўсіх прысутных стала песня ў выкананні Аліны Антонаўны.