поиск в каталоге

стрелочка Родны мой горад – любоў мая

admin25.08.2022

У 2022 годзе сталіцы Рэспублікі Беларусь гораду Мінску спаўняецца 955 год. Да гэтай значнай падзеі 24 жніўня ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа адбыўся інтэрактыўны квэст «Родны мой горад – любоў мая” з уделам вучняў – наведвальнікаў ЦПР “Маяк”.

Ля ўваходу ў дзіцячы абанемент былі “адчынены” своеасаблівыя “Вароты горада” – выявы старадаўніх варот Мінскага замка і сучаснай вуліцы Кірава. Акрамя таго дзеці даведаліся, як выглядаў вакзал Мінска пачатку 20 стагоддзя.

У залах бібліятэкі разгарнуліся экспазіцыі “Мінск старадаўні”, “Мінск сучасны” і гульнявая зона. Напрацягу гульні дзеці адказвалі на пытанні па гісторыі нашай сталіцы, даведаліся, як выглядалі вуліцы і будынкі старога горада, а таксама склалі каляровы пазл з выявай панарамы старога Мінска.