поиск в каталоге

стрелочка Рознакаляровы свет Коласа

admin28.11.2022

Як вядома, у 2022 годзе культурная грамадскасць нашай краіны адзначае вялікую дату – 140 год з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа.

Да гэтага юбілею ў бібліятэцы № 7 імя Якуба Коласа прайшоў конкурс дзіцячых малюнкаў, прысвечаных творчасці нашага знакамітага земляка “Рознакаляровы свет Коласа”. На конкурсе былі прадстаўлены партрэты Якуба Коласа, напісаныя юнымі мастакамі, а таксама ілюстрацыі да яго твораў.

28 лістапада адбылося ўзнагароджанне ўдзельнікаў конкурса. Лепшыя работы ўпрыгожылі фае бібліятэкі, і наведвальнікі з цікавасцю знаёмяцца з малюнкамі юных чытачоў.