поиск в каталоге

стрелочка Сагрэем душу добрай песняй

admin14.11.2024

Па краіне крочыць грамадска-культурная акцыя “Марафон адзінства”. На гэтую падзею адгукнулася і бібліятэка № 11. Шмат чытачоў і жыхароў горада прынялі ўдзел у літаратурна-музычнай вечарыне “Сагрэем  душу добрай песняй”.

Супрацоўнікі бібліятэкі падрыхтавалі цікавую імпрэзу аб месцы бібліятэк у культурнам жыцці Беларусі. Вялікі інтарэс выклікала віртуальная экскурсія “Беларусь у мініяцюры”, якая пазнаёміла са знакавымі аб`ектамі нашай прамысловасці, славутасцямі Мінскага раёна.

Завяршылася святочная праграма вялікім канцертам творчых калектываў “Надежда” і “Танцевальный серпантин”. У зале не знайшлося абыякавых. Удзельнікі мерапрыемства разам з артыстамі спявалі, апладысментамі падтрымлівалі танцораў. Вечарына атрымалася змястоўная і цікавая.