“Сцяжынкамі Янкі Купалы”
07.07.2022
У нас зямля спявае… Вядуць бясконцую песню бары, пушчы. Пералівістая мелодыя цягнецца ля азёрных берагоў. Спеўна гамоняць ручаі, рэчкі. Серабрысты звон плыве над лугамі. Улетку і ўзімку вецер нітуе меладычныя гукі і разносіць іх па абшарах, поўніць імі прастору. Мілагучную, вольналюбівую песню роднай зямлі душой ўспрыняў Янка Купала і мужна, годна панёс яе па жыцці. За гэта народ назваў яго Песняром.
7 ліпеня Беларусь шырока адзначыла 140 год з дня нараджэння народнага паэта. З гэтай нагоды бібліятэка № 15 імя Цёткі арганізавала для летнікаў сярэдняй школы № 114, сярэдняй школы № 190 і сярэдняй школы № 63 віртуальную вандроўку “Сцяжынкамі Янкі Купалы”. Дзеці даведаліся пра цікавыя малавядомыя факты з жыцця Янкі Купалы, успомнілі вядомыя творы паэта і, у сваю чаргу, падзяліліся сваімі ўражаннямі ад наведвання Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.
