поиск в каталоге

стрелочка Сэрцам роднага слова краніся

admin25.02.2025

19 лютага супрацоўнікі бібліятэкі № 5 арганізавалі сустрэчу вучняў 11 класа сярэдняй школы № 10 з паэтэсай Наталляй Алейнікавай. Мерапрыемства было прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

Наталля Аляксееўна расказала школьнікам пра сябе і сваю творчасць, прачытала вершы, напісаныя ёй на беларускай мове. Аўтар звярнула ўвагу прысутных на тое, што крыніцай яе натхнення з’яўляецца прырода роднага краю, дзіўная і прыгожая.

Наталля Алейнікава яшчэ і мастак. Падчас сустрэчы вучні мелі магчымасць пазнаёміцца з мультымедыйнай прэзентацыяй яе карцін.