Шануйце мову нашую!
24.02.2025
20 лютага, напярэдадні Дня роднай мовы, у бібліятэцы №13 адбыўся ўрок моўнай культуры “Шануйце мову нашую!” На сустрэчу прыйшлі студэнты Мінскага філіяла Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі. Адбылася цікавая размова пра сучасны стан беларускай мовы, яе старажытнае паходжанне і распаўсюджванне дыялектных гаворак на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Маладыя людзі паспрабавалі зрабіць калектыўны пераклад верша С.Грахоўскага “Ветразь” і ўпэўніліся ў самабытнасці і вобразнасці матчынай мовы.
