поиск в каталоге

стрелочка Шчаслівая планета

admin27.03.2023

“Шчаслівая планета”: гадзіна дзіцячых усмешак разам з Уладзімірам Мазго. 27 сакавіка, бібліятэка № 17 сумесна з выдавецкім домам “Звязда” правялі літаратурную сустрэчу беларускага пісьменніка, лаўрэата прэміі Федэрацыі прафсаюзаў у галіне літаратуры Уладзіміра Мазго з вучнямі школы №122 і гімназіі № 22 г. Мінска.

Таленавіты аўтар ужо 50 гадоў піша цудоўныя вершы для дзяцей і дарослых, з-пад яго пяра выйшла 22 кнігі. Асобныя творы пераведзены на многія мовы свету. Асаблівы дар Уладзіміра Мазго – стварэнне мілагучных радкоў, якія становяцца папулярнымі песнямі і ўваходзяць у репертуар зорак беларускай эстрады. Сёння дзеці падарожнічалі па старонках розных кніг паэта. Аўтар пазнаёміў хлопчыкаў і дзяўчынак з вершамі, казкамі, загадкамі і каламбурамі са сваіх новых кніг “Вавёркі лучшаць зоркі” і “Хутка стану чэмпіёнам”. Час праляцеў весела і цікава. Юныя чытачы з цікавасцю слухалі вершы, чыталі вершы аўтара, паўтаралі следам за аўтарам скарагаворкі, адгадвалі загадкі, задавалі шмат пытанняў. Усе жадаючыя змаглі набыць кнігі з аўтографам пісьменніка.