Шляхамі служэння Беларусі
21.02.2023
У бібліятэцы № 6 прайшла літаратурная сустрэча «Шляхамі служэння Беларусі» з вядучым навуковым супрацоўнікам цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, кандыдатам філалагічных навук, супрацоўнікам Інстытута літаратуразнаўства ім. Янкі Купалы Шаладонавым Ігарам Міхайлавічам для вучняў 10-га класа сярэдняй школы № 22. Ігар Міхайлавіч пазнаёміў з жыццём і творчасцю беларускага пісьменніка, распавёў шмат цікавых фактаў з біяграфіі Максіма Іванавіча Гарэцкага.
Гарэцкі Максім Іванавіч – пісьменнік, літаратуразнавец, перакладчык, фалькларыст, гісторык літаратуры. Адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы. Сёння спадчына выдатнага пісьменніка стала часткай класічнага фонду беларускай літаратуры. Уся творчасць юбіляра прасякнута пачуццём любові да Радзімы, яе гісторыі, традыцый, нацыянальнай культуры.
