поиск в каталоге

стрелочка Шляхамі творчасці Якуба Коласа

admin10.11.2022

10 лістапада ў бібліятэцы № 22 адбылося мерапрыемства “Шляхамі творчасці Якуба Коласа” для навучэнцаў 4 “А” класа сярэдняй школы № 25.

3 лістапада споўнілася 140 год з дня нараджэння класіка нацыянальнай і сусветнай  літаратуры, вучонага, дзяржаўнага дзеяча, чалавека вялікай і шчодрай душы –  Якуба Коласа.

Загадчык бібліятэкі на працягу мерапрыемства расказвала пра жыццё і творчасць пісьменніка, паказвала мультымедыйную прэзентацыю “Класіку беларускай літаратуры Я.Коласу – 140 год”, а хлопчыкі і дзяўчынкі выразна чыталі яго вершы, знаёміліся з кнігамі пісьменніка, якія ёсць ў бібліятэцы. Асноўнай мэтай гэтага мерапрыемства было данесці да дзяцей жывое мілагучнае Коласава слова, якое засталося нам у спадчыну.