Сімвалы Беларусі
05.09.2022
2 ВЕРАСНЯ – таксама свята! Для вучняў гэта ўжо другі дзень паходу ў школу. Цэнтральная бібліятэка імя Янкі Купалы прыйшла ў госці ў сярэднюю школу № 27 да дзетак, якія прыйшлі першы раз ў першы клас. Для іх была падрыхтавана інтэрактыўная праграма “Сімвалы Беларусі”.
Першаклашкі даведаліся пра дзяржаўную сімволіку Рэспублікі Беларусь, пазнаёміліся з кнігамі, багатымі на ілюстрацыі, у якіх прадстаўлена наша краіна ва ўсёй разнастайнасці. Дзеці адгадвалі загадкі і сімвалы нашай рэспублікі , а на памяць кожны зрабіў для сябе птушку міру і дабра.



