поиск в каталоге

стрелочка Сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту

admin15.05.2023

Штогод у другую нядзелю мая адзначаецца дзяржаўнае свята “Дзень Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага сцяга Рэспублікі Беларусь”.

У рамках мерапрыемстваў да гэтага свята ў бібліятэцы № 9 з вучнямі 7 класа адбыўся інфармацыйны ўрок-квэст “Сімвалы дзяржаўнага суверэнітэту”. Вучні падцвердзілі, што атрыбутамі любой суверэннай дзяржавы з’яўляюцца дзяржаўныя сцяг, герб і гімн. Гэтыя сімвалы Рэспублікі Беларусь адлюстроўваюць гістарычныя, духоўныя і маральныя рысы нацыі, асаблівасці культуры і светапогляду беларускага народа, яго імкненне да самавызначэння і самастойнага развіцця. Падчас правядзення мерапрыемства вучні глядзелі прэзентацыю, адказвалі на пытанні віктарыны і слухалі Гімн Рэспублікі Беларусь, што спрыяе папулярызацыі беларускай сімволікі і паважлівага стаўлення да яе, а таксама выхавання пачуцця патрыятызму.