поиск в каталоге

стрелочка Скарбніца старажатнага пісьменства

admin14.09.2026

«Скарбніца старажатнага пісьменства” – гістарычны экскурс да Дня беларускага пісьменства

          Да Дня беларускага пісьменства ў  бібліятэцы № 21 адбылася асаблівая сустрэча — гістарычны экскурс пад назвай «Скарбніца старажытнага пісьменства». У гэты дзень мы прымалі ў гасцях самых юных чытачоў — выхаванцаў дзіцячага сада №563.

              Нягледзячы на тое, што нашы госці яшчэ толькі рыхтуюцца пайсці ў школу, яны праявілі сапраўдную цікавасць да гісторыі роднага краю. Вядучая сустрэчы пастаралася зрабіць складаныя рэчы простымі і зразумелымі: дзецям расказалі пра тое, як з’явіліся першыя кнігі і хто стаяў ля вытокаў нашай культуры.

            Маленькія слухачы пазнаёміліся з вялікімі імёнамі — асветнікамі, якімі ганарыцца ўся Беларусь. Мы гаварылі пра мудрую Ефрасінню Полацкую, якая прысвяціла жыццё асвеце і дабрыні, і пра Францыска Скарыну — чалавека, які падарыў беларусам першую друкаваную кнігу.

             Дзеці з захапленнем разглядалі ілюстрацыі, слухалі гісторыі пра старажытныя рукапісы і спрабавалі ўявіць, як цяжка было ствараць кнігі шмат стагоддзяў таму. Такія сустрэчы вельмі важныя, бо менавіта праз іх у дзіцячых сэрцах пачынае жыць любоў да роднага слова і павага да нашай багатай спадчыны.