поиск в каталоге

стрелочка Славутыя жанчыны Беларусі

admin23.03.2026

У Год беларускай жанчыны надзвычай актуальна ўзгадаць імёны нашых суайчынніц, якія зрабілі значны ўнёсак у айчынную гісторыю, пакінулі яркі след на небасхіле айчыннай культуры, цаной асабістага жыцця змагаліся за незалежнасць Радзімы.
Гістарычны экскурс “Славутыя жанчыны Беларусі”, які адбыўся 22 сакавіка ў бібліятэцы №13, быў прысвечаны менавіта такім выбітным асобам. Студэнты Мінскага філіяла Беларускага гандлёва-эканамічнага ўніверсітэта спажывецкай кааперацыі даведаліся шмат цікавага пра беларускую паэтку, грамадскую і палітычную дзяячку, публіцыстку Цётку (Алаізу Сцяпанаўну Пашкевіч), 150-годдзе з дня нараджэння якой мы адзначаем у гэтым годзе. Вельмі ўразіла моладзь біяграфія і подзвіг Героя Савецкага Саюза Веры Захараўны Харужай. Студэнты пазнаёміліся з літаратурай, прысвечанай жыццю і творчасці славутых беларусак і выказалі пажаданне даведацца больш  пра іншых жанчын, чые імёны назаўжды ўпісаны залатымі літарамі ў  анналы гісторыі нашай Айчыны. Улічваючы вялікую цікавасць да тэмы, плануецца цыкл такіх мерапрыемстваў на працягу ўсяго года.