Слова, першае ў жыцці…
15.10.2026
Цёпла і вельмі цікава 14 кастрычніка ў бібліятэцы № 21 прайшло святочнае мерапрыемства, прымеркаванае да Дня маці. На вершаваную мазаіку «Слова, першае ў жыцці…» мы запрасілі самых юных і шчырых гасцей- вучняў 2 «Б» класа сярэдняй школы № 207.
Маці – гэта першае слова, якое прамаўляе чалавек, і самы блізкі чалавек на зямлі. Менавіта пра гэта і шла размова на нашай сустрэчы. Школьнікі актыўна ўдзельнічалі ў мерапрыемстве: разважалі пра тое, колькі цяпла і ласкі ў сэрцы кожнай мамы, слухалі вершы і самі з натхненнем чыталі радкі, прысвечаныя сваім любімым матулям.
Дзеці з задавальненнем адгадвалі загадкі, удзельнічалі ў вясёлых конкурсных заданнях і проста добра праводзілі час. Атмасфера ў зале атрымалася па-сапраўднаму сямейнай, светлай і радаснай.
