поиск в каталоге

стрелочка Слова роднае – вечнасці след

admin15.02.2023

15 лютага супрацоўнікі бібліятэкі № 5 арганізавалі для вучняў 3 і 4 класаў сярэдняй школы № 35 сустрэчу з вядомым беларускім пісьменнікам, старшынёй Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Міхаілам Паўлавічам Пазняковым. Яна была прысвечана Міжнароднаму дню роднай мовы.

Міхаіл Паўлавіч прачытаў прысутным свой верш аб роднай мове і расказаў хлопчыкам і дзяўчынкам, якая прыгожая, мілагучная наша беларуская мова, што яны павінны ведаць і любіць яе, а таксама вывучаць гісторыю сваёй краіны.

Пісьменнік гаварыў з вучнямі і аб тым, што трэба старанна вучыцца, чытаць шмат кніг, рабіць добрыя справы. Аўтар знаёміў школьнікаў са сваімі творамі, чытаў вершы, скарагаворкі, загадваў загадкі.

Напрыканцы сустрэчы навучэнцы задавалі Міхаілу Паўлавічу Пазнякову шмат пытанняў і набывалі кнігі з яго аўтографам.