Солдатами спасённая весна
05.05.2023
Кожны год у майскія дні мы святкуем дзень Вялікай Перамогі: успамінаем жудасныя гады вайны, ушаноўваем памяць аб загінуўшых, кланяемся жывым. Памяць непадуладна часу.
З гэтай нагоды ў бібліятэцы № 11 адбылося святочнае мерапрыемства “Солдатами спасённая весна”. Члены творчага аб`яднання “Рамантыкі залатой пары” успаміналі сваё дзяцінства, апаленае вайной.
Сям`я Алены Аркадзьеўны Кульбацкай дапамагала партызанам. Аб гэтым ёсць звесткі ў краязнаўчым музеі горада Маладзечна.
Алена Сяргееўна Лоўчая з сям`і рэпрэсіраваных. Нарадзілася ў першыя дні вайны. Двойчы магла быць растралянай немцамі, але анёл-ахоўнік стаяў за яе спіной.
Старэйшы брат Ніны Лукінічны Атрашкевіч у 24 гады стаў Героем Савецкага Саюза. За месяц да заканчэння вайны загінуў у Прыбалтыцы.
Успамінала пасляваенны Мінск і Ірына Мікалаеўна Карпіевіч.
Гучалі вершы аб вайне і Вялікай Перамозе. З асабовай цяплынёй і пачуццём удзячнасці члены аб`яднання спявалі ваенныя песні, песні сваёй маладосці.

