Соло для двоих
18.09.2026
Нотна-музычная бібліятэка даўно з’яўляецца актыўным культурным цэнтрам, кропкай прыцягнення таленавітай моладзі. 16 верасня ў атмасферы ўтульнай залы сабраліся аматары класічнай музыкі, каб пачуць новую праграму Л. Глазавай і Д. Рэчыцкай “Соло для двоих”.
Любоў Глазава- выкладчык кафедры спецыяльнага фартэпіяна Беларускай Дзяржаўнай акадэміі музыкі. Лаўрэат рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў, стэпендыят Прэзідэнцкага фонда па падтрымцы таленавітай моладзі, стэпендыят спецыяльнага фонда Прэзідэнта РБ па падтрымцы адораных навучэнцаў і студэнтаў, двойчы ўладальнік Гранд прэмій спецыяльнага фонда Прэзідэнта РБ. У красавіку 2026 года адбыўся ў Мінску конкурс піяністаў, дзе Любоў Глазава стала пераможцам, атрымала Першую прэмію.
Дар’я Рэчыцкая- флейтыстка, студэнтка 5 курса БДАМ, удзельнік і пераможца музычных конкурсаў у Маскве, Санкт-Пецертбургу, Іспаніі.
Праграма вечара складалася з двух аддзяленняў: у першай частцы класічныя творы выконвала Любоў Глазава, а ў другой – ў выкананні Дар’і Рэчыцкай з фартэпіянным суправаджэннем і сольна. Прагучалі творы Ферэнца Ліста, Роберта Шумана, Сяргея Рахманінава, Рэнэ Батона, Яна Кларка, Альберта Хінастэра, Макота Шынахара, Дзмітрыя Смольскага. Пасля выкананых твораў дзяўчыны з ахвотна адказалі на шматлікія пытанні слухачоў.
Напрыканцы імпрэзы загадчыца нотна-музычнай бібліятэкі Маткоўская Т. У. падзякавала гасцям і ўручыла невялікія падарункі. Слухачы таксама дарылі прыгожым выканаўцам кветкі і дзяліліся сваімі ўражаннямі і эмоцыямі ад пачутай музыкі. Наш калектыў удзячны Л. Глазавай і Д. Рэчыцкай за свята музыкі і жадаем ім новых цікавых праграм і творчых поспехаў!

