Спецыфіка бібліятэкі для сляпых
07.12.2022
7 снежня ў Спецыяльнай Гарадской Бібліятэцы для сляпых адбылася сустрэча работнікаў бібліятэкі са спецыялістамі сацыяльных службаў з усіх абласцей Беларусі. Падчас сустрэчы работнікі бібліятэкі азнаёмілі дваццаць сацработнікаў са спецыфікай бібліятэкі для сляпых, пералікам паслуг. Асаблівую цікавасць выклікалі выданні са шрыфтам Брайля, завочны абанемент, электронная бібліятэка для невідушчых, віртуальныя выстаўкі на сайце Цэнтралізаванай сістэмы дзяржаўных публічных бібліятэк. У выніку сустрэчы мы дамовіліся аб супрацоўніцтве ў такой важнай справе, як рэалізацыя правоў інвалідаў на свабодны і раўнапраўны доступ да інфармацыі.

