Стаю на споведзі прад лёсам
06.02.2025
4 лютага ў бібліятэцы №7 імя Якуба Коласа адбылася літаратурна-музычная імпрэза “Стаю на споведзі прад лёсам” з удзелам членаў ГА “Саюз пісьменнікаў Беларусі” Вольгі Сакаловай і Таісіі Трафімавай, якія адзначалі ў студзені свае юбілеі.
Паэтычную вечарыну адкрыла супрацоўнік Мінскага гарадскога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі, паэт Іна Фралова, якая прадставіла ўдзельнікаў паэтычнага вечара.
Усе прысутныя акунуліся ў свет мастацтва слова. Атмасфера была напоўнена цёплымі размовамі , жывым абменам думкамі і эмоцыямі, а таксама выступленнямі запрошаных аўтараў, якія чыталі свае творы.
Музычным падарункам стала выступлення ансамбля цымбалістаў школы мастацтваў № 3 імя Фрэдэрыка Шапэна. Вялікаю асалоду слухачам прынеслі музычныя кампазіцыі – папуры вядомых беларускіх мелодый.
Усе жадаючыя мелі магчымасць атрымаць аўтографы ад аўтараў.


