Сучаснасць, заснаваная на традыцыях
14.06.2023
У кожнага народа ёсць культура, звычаі і традыцыі. Культурная спадчына дапамагае кожнаму новаму пакаленню лепш пазнаць свае карані. Адна са старажытных традыцый, якае існуе на беларускіх землях – саломапляценне. Ўдзельнікі вечарыны “Сучаснасць, заснаваная на традыцыях”, якая адбылася ў бібліятэцы № 11, пазнаёміліся з працамі народнага майстра, члена беларускага саюза майстроў народнай творчасці Галіны Ўдодавай. Яна ведае пра салому ўсё і яшчэ крыху болей. Вялікую цікавасць сярод прысутных выклікаў і яе майстар-клас, дзе жадаючыя паспрабавалі зрабіць абярэгі і павука з саломы. А потым ужо песенную спадчыну прадставіў вакальны гурт “З песняй па жыцці”. Заключным акордам стала прэзентацыя “Ступае сонца, як багіня”, падрыхтаваная супрацоўнікамі бібліятэкі. Вечарына атрымалася цікавая і змястоўная.

