поиск в каталоге

стрелочка Сустрэча з кіраўніком школы індыйскага класічнага танца «Индивара» Людмілай Хатулёвай

admin20.10.2023

19 кастрычніка  года ў нотна-музычнай бібліятэцы адбылася сустрэча гледачоў з кіраўніком школы індыйскага класічнага танца «Индивара» Людмілай Хатулёвай і яе выхаванцамі, якія навучаюцца гэтаму віду мастацтва.

 Нашым гледачам пашчасціла на працягу амаль двух гадзін быць удзельнікамі надзвычай цікавай гутаркі аб гісторыі, напрамках і стылях індыйскага танца. Людміла Хатулёва – выдатны прамоўца. Яе расповед аб  культуры Індыі, ролі класічнага танцавальнага мастацтва ў жыцці жыхароў гэтай дзіўнай краіны стаў для многіх незвычайным адкрыццём.

Вельмі цікава было расказана аб пачуццях, рытме і мелодыі як асноўных складаючых танца. На самой справе тэхніка класічнага індыйскага танцу “Адаву” – гэта аналаг нашага класічнага “станка”. А жэставая сістэма –  самая галоўная частка танца. На працягу мерапрыемства дэманстравалася шмат відэаматэрыялаў.