поиск в каталоге

стрелочка Сустрэча з Міхасём Пазняковым

admin04.11.2022

Цікава і весела прайшла сустрэча з вядомым беларускім пісьменнікам Міхасём Пазняковым, арганізаваная бібліятэкай-філіялам № 13 для вучняў гімназіі № 14 і сярэдняй школы № 77. Міхась Паўлавіч расказваў дзецям пра сваю творчасць, загадваў загадкі, правёў спаборніцтва па скорагаворках. Вучні з вялікім задавальненнем і вельмі актыўна удзельнічалі ў размове, задавалі пытанні, на якія атрымалі вычарпальныя адказы. Школьнікі з задавальненнем чыталі вершы беларускіх паэтаў. Усе ахвотныя атрымалі кнігі з аўтографам аўтара.